Грамадства33

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі

Міністэрства замежных спраў Латвіі мае інфармацыю пра 26 арыштаваных у Беларусі жыхароў Латвіі, паведаміла агенцтву LETA прэс-сакратар МЗС Дыяна Эгліце.

Яна падкрэсліла, што прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску аказвае ім неабходную і магчымую консульскую падтрымку, але такая дапамога абцяжараная з-за адсутнасцю вяршэнства закона ў гэтай краіне, а таксама мінімізацыяй супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы правасуддзя і іншых галінах пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Эгліце адзначыла, што ў Беларусі не выконваецца прынцып незалежнасці судовых органаў, што значна павышае рызыку ўзнікнення фіктыўных спраў супраць грамадзян ЕС. У сувязі з гэтым і іншымі рызыкамі бяспекі МЗС настойліва рэкамендуе грамадзянам Латвіі не ездзіць у Беларусь, піша Delfi.lv.

Раней стала вядома, што ў Беларусі затрыманы грамадзянін Латвіі, як мяркуецца Эмілс Асарыс, які адправіўся ў Беларусь на аўтамабілі.

У той жа час у Расіі ў 2024 годзе затрымалі 13 грамадзян Латвіі.

Каментары3

  • Выгнаць
    28.10.2024
    А што прадстаўніцтва Латвіі робіць у Віцебску? Даўно трэба было іх выгнаць.
  • Ёсік
    28.10.2024
    Урад кажа: Не трэба ехаць у Беларусь па танныя паліва, каўбасу, штаны і сыркі, але літвійцы не слухаюць. Трэба ўлічваць, што ў Беларусі зараз амаль 37 год мінулага стагодьдзя.
  • Не
    28.10.2024
    Ёсік, па якія сыркі, па якія штаны й каўбасу ? Ну, што вы, як дзіця ? Ці гэта ў вас жарт быў ?
    Яны едуць, каб набыць акцыі беларускіх прадпрыемстваў, каб пакласьці грошы на дэпазыт у Беларусбанк, каб укласьціся ў нерухомасьць "Менсксьвету" і "Каменнай горкі", затаварыцца аблігацыямі Міністэрства фінансаў, каб прыдбаць долю перадавых калгасаў, іншых прадпрыемстваў сельскагаспадарчай вытворчасьці, ды глынуць сьвежага паветра й прадукцыі Аліварыі.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць