Грамадства1010

Новы міністр Чарнецкі збіраецца паляваць на ворагаў у беларускай культуры

Руслан Чарнецкі пазначыў адзін з кірункаў сваёй кадравай палітыкі на міністэрскай пасадзе.

Руслан Чарнецкі. Фота: «СБ»

Новы міністр культуры Руслан Чарнецкі расказаў, што практыка пошуку «ворагаў» у культуры пры ім працягнецца.

Прапагандыстка «СБ» Людміла Гладкая спытала ў чыноўніка, ці закрануць яго новаўвядзенні тых людзей, якія «засмечваюць галовы і працуюць на ворага».

«Зразумела, мы ў гэтай справе будзем вельмі сур'ёзную працу праводзіць. Яна і вялася заўсёды. І будзе працягвацца. Таму што ворагаў не павінна быць у нашай сферы, асабліва ў сферы культуры. Культура вялікі ўплыў мае ў масах. І мы тут павінны жыць адной ідэяй, адной мэтай. Шчыра прычым. А ворагі нам тут не патрэбныя», — заявіў Чарнецкі.

Пошукам «ворагаў» у сферы культуры актыўна займаўся папярэднік Чарнецкага Анатоль Маркевіч. У кастрычніку ён нават абвясціў, што беларуская культура »ачысцілася ад дэструктыўных элементаў». Але новы міністр лічыць, што гэты працэс павінен быць перманентным. 

Нагадаем, прызначаючы акцёра на пасаду, Лукашэнка даручыў яму «памерці, але навесці парадак». Становішча спраў у беларускім кіно ён назваў ганьбай. Чарнецкі, дарэчы, з гэтым пагадзіўся: у інтэрв'ю ён сказаў, што яму гэта было зразумела даўно.

«Тое, як гэта ўсё развіваецца, я бачыў, працуючы непасрэдна ўнутры кінавытворчасці. Гэта было сказана для ўсёй краіны, каб было зразумела, што наша кіно павінна выходзіць на зусім іншы ўзровень», — растлумачыў словы Лукашэнкі міністр.

Нядаўна Чарнецкі, які за жыццё памяняў шмат прафесій, выступіў яшчэ і ў вобразе рокера: ён прэзентаваў свой кліп на песню «Я — беларус», у якім пляваўся ў выдуманых ворагаў.

Каментары10

  • расстрелянный поэт
    10.12.2024
    Охотиться на тебя будут не в культуре а в лесу
  • Ёсік
    10.12.2024
    А дзе можна атрымаць даведку, каго будуць лічыць ворагам? І ворагам чаго і каго, бо культура тутака не пры чым. Вось акрамя бондаравай, лёгкай, мукавозчыка, макейчыхі і шчэ некалькіх ёлупняў, нікога не ведаю, хто б варожа ставіўся да беларускай культуры.
  • Блин
    10.12.2024
    Какой занимательный манкурт, микс шамана и бондаревой

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць