Свет55

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі Беларусі: Тое, што адбываецца ў Сірыі, гэта параза Расіі

Андрэй Багадзель у эфіры дзяржТБ прызнаў, што Расія прайграла ў Сірыі. Але ён лічыць, што Масква змагла пазбегнуць разгрому.

Андрэй Багадзель. Скрыншот відэа

У эфіры беларускага афіцыйнага тэлебачання прызналі, што Расія пацярпела паразу ў Сірыі. Такім меркаваннем на АНТ падзяліўся намеснік начальніка факультэта Генштаба Вайсковай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель. Пры гэтым палкоўнік паспрабаваў знайсці ў гэтым пазітыў.

«Тое, што адбываецца сёння ў Сірыі, — безумоўна, гэта параза Расійскай Федэрацыі. Але гэта ўсяго толькі параза Расійскай Федэрацыі. Бо Расія змагла пазбегнуць стратэгічнага разгрому.

Захад рыхтаваў адназначна ёй вайну на два фронты. З аднаго боку СВА (так Багадзель называе вайну ва Украіне — заўв.), з другога — паспрабуйце, паваюйце яшчэ і на Блізкім Усходзе, за што вы стаялі 9 гадоў. Гэта значыць усяляк Расію спрабавалі менавіта ўцягнуць на два фронты», — мяркуе Багадзель.

Паводле яго слоў, падтрымка рэжыму ў Сірыі была абцяжараная лагістычна, і Расія прыняла правільнае рашэнне, што не стала чапляцца за рэгіён.

«Што тычыцца і лагістыкі, і перакідання войскаў, узбраенняў праз чарнаморскія пралівы — усё гэта абцяжарана. Перакідка станавілася значна праблематычнай для іх. Расія выбрала адзіна правільны варыянт. Менавіта гэта той варыянт, які сёння ёсць», — адзначыў Багадзель.

Ён мяркуе, што расійская разведка ўсё ведала, таму Масква вырашыла «пакінуць малое, каб не страціць большае».

Рэжым Башара Асада ў Сірыі паў 8 снежня, калі ў Дамаск увайшлі атрады ўзброенай апазіцыі, а сам Асад паляцеў у Маскву, дзе яму далі палітычны прытулак.

Каментары5

  • Ага
    12.12.2024
    Дурау из войсковой академии
  • Вадя
    12.12.2024
    Скорее ,обрезание амбиций
  • свой
    12.12.2024
    Как оказалось - это не бандитская Росия всюду свой нос суёт, где можно что-то отжать .

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню25

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына ў Гомелі схадзіла да стаматолага і была ўражаная цаной. Пасля публічнага скандалу цану знізілі11

25‑гадовы футбаліст зборнай ПАР памёр пасля вяртання з чэмпіянату свету1

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»1

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню25

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць