Свет99

Прэм'ер Славакіі пасля паездкі да Пуціна паехаў адпачываць у шыкоўны в'етнамскі гатэль

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца адразу пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве ў канцы снежня апынуўся ў В'етнаме, высветлілі журналісты славацкага выдання Dennikn. Палітык спыніўся ў нумары, ноч у якім каштуе 6203 еўра. Невядома, колькі начэй ён правёў там, але яго месячнага заробку не хапіла б і на дзве ночы ў гэтым нумары.

Зварот Роберта Фіца на фоне гатэльнага антуража. Калаж: Dennikn

Афіцыйнай інфармацыі пра месцазнаходжанне Фіцы не друкавалася з моманту яго візіту ў Маскву 22 снежня. Пасля гэтага ён толькі публікаваў у сацсетках відэаролікі, па якіх не было зразумела, дзе ён знаходзіцца.

У апошнім такім роліку Фіца крытыкаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і называў прыпыненне транзіту расійскага газу «сабатажам» з ягонага боку.

Акурат па гэтым роліку журналісты і змаглі вызначыць, дзе знаходзіцца прэм'ер. Ён быў запісаны ў самым раскошным люксе пяцізоркавага гатэля Capella Hanoi-Grand Opera Madam Butterfly, піша Dennikn.

Нумар, у якім жыве Роберт Фіца, мае плошчу 194 квадратных метра з пазалочанай ваннай, мармуровым джакузі, сталом на дзесяць гасцей і прыватнай тэрасай. Ноч у такім нумары разам з падаткамі і зборамі каштуе 6203 еўра.

Афіцыйны заробак Фіца пасля таго, як у лютым 2024 года ён павялічыў яго амаль у два разы, складае 11,2 тысячы еўра ў месяц.

Журналісты Dennikn патэлефанавалі ў Capella Hanoi і папрасілі звязаць іх з Робертам Фіцам, які павінен быў спыніцца ў гатэлі. Супрацоўнік гатэля адразу ж перавёў званок у нумар, але трубку там не ўзялі. У гатэлі сказалі, што госця, верагодна, не было ў нумары і прапанавалі ператэлефанаваць пазней.

Каментары9

  • 1
    05.01.2025
    Дзе шмат схаваных камер для вытворчасці кампрамату. Мулатачкі, кокс – усё уключана.
  • Бывалы
    05.01.2025
    Там в люксовом номере отеля, кроме кремлевских денег, еще должны быть и русские эскортницы.
  • Кокс
    05.01.2025
    Почитал положительные отзывы Веремейчика

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць