Грамадства1919

З 1 кастрычніка мяняецца парадак разліку за жыллёва-камунальныя паслугі для людзей, не занятых у эканоміцы

Павышаная плата за жыллёва-камунальныя паслугі будзе прымяняцца да ўсёй плошчы кватэры, якая належыць не занятаму ў эканоміцы, а не прапарцыйна колькасці пражываючых.

Такія змены ўнесены ў інструкцыю аб разліках у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, распавяла намеснік начальніка ўпраўлення Мінжылкамгаса Анастасія Маліноўская на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, паведамляе Reform.news.

Адпаведная пастанова Савета міністраў уступае ў сілу з 1 кастрычніка.

«Найбольш істотныя змены закранулі сёння падыходы да налічэння платы за жыллёва-камунальныя паслугі, некаторыя камунальныя паслугі ў дачыненні да жылых памяшканняў, якія належаць грамадзянам, не занятым у эканоміцы. Калі сёння і, адпаведна, да 1 кастрычніка года, налічэнне платы ў дачыненні да жылых памяшканняў, якія належаць грамадзянам, не занятым у эканоміцы, ажыццяўляецца ў першую чаргу ў выпадку, калі такія грамадзяне зарэгістраваныя ў кватэрах, што ім належаць, і прапарцыйна колькасці грамадзян.

Напрыклад, кватэра 60 квадратных метраў належыць грамадзяніну, не занятаму ў эканоміцы, і ён у гэтай кватэры зарэгістраваны па месцы жыхарства, і разам з ім пражываюць яшчэ два грамадзяніны, адпаведна, напрыклад, паслуга цеплазабеспячэння налічвалася б прапарцыйна колькасці пражываючых. То бок, 60 квадратаў дзелім на траіх. Атрымаецца, у дачыненні да адной трэці, або 20 квадратаў, прымяняліся б павышаныя тарыфы, адпаведна, астатнія 40 квадратаў — па субсідаваных тарыфах.

З 1 кастрычніка 2025 года, у выпадку, калі грамадзянін трапіў у спіс грамадзян, не занятых у эканоміцы, і ён з’яўляецца ўласнікам кватэры, прычым незалежна ад іх колькасці (адна, дзве ці больш), у дачыненні да ўсіх кватэр, у дачыненні да ўсяго аб’ёму спажываемых паслуг цеплазабеспячэння, гарачага водазабеспячэння, падагрэву вады і газазабеспячэння будуць прымяняцца эканамічна абгрунтаваныя тарыфы», — пракаментавала Маліноўская.

Каментары19

  • Tlo
    04.09.2025
    К мелким пакостям этого т.н. "государства" нам не привыкать, живёшь в кабине месяцами чтобы заработать, тебя ещё и тунеядцем обзывают, твари конченные, никак не нажрутся
  • даведка
    04.09.2025
    Богатые россияне, владеющие квартирами в Минске, будут по социальным нормам.
  • Барадзед
    04.09.2025
    Они там не знают чем заняться. Бездельники борются с тунеядством, пьют чаек с шоколадками и печатают устрашающие своей жестокостью законы. Всю страну запугали пугалы.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць