Грамадства2222

Лукашэнка патрабуе ад Літвы палітычных перамоў на ўзроўні МЗС. Фуры застаюцца ў закладніках

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сітуацыю з літоўскімі грузавікамі павінны «разрульваць» МЗС Беларусі і Літвы. Што менавіта трэба «разрульваць», калі мяжа адкрытая, не тлумачыцца, але 1800 фур на літоўскіх нумарах нерухома стаяць у Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча, які па даручэнні сустракаўся з вадзіцелямі фур, што стаяць у Беларусі пасля закрыцця і пасля адкрыцця Літвой граніцы, перадае БЕЛТА.

«Мы з вамі дамаўляліся, што ў нядзелю вы перагаворыце з вадзіцелямі вялікагрузаў. Іх 1800 дзесьці літоўскіх, з літоўскімі нумарамі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Вальфовіч удакладніў, што ў Беларусі цяпер 1818 фур на літоўскіх нумарах. — Вадзіцелі, зразумела, — і беларусы, і расіяне, і літоўцы, і казахі — розныя людзі ёсць. Мяжу яны [літоўцы] адкрылі. Зразумела, прызнавацца не хочуць, што яны вінаватыя. Ды нам гэта і не трэба — людзі бачаць, хто мае рацыю, хто вінаваты». 

Лукашэнка дадаў, што літоўскі бок будзе «зніжаць градус», падштурхоўваючы, паводле яго слоў, вадзіцеляў да таго, каб яны займалі пэўную палітычную пазіцыю.

«Трэба было растлумачыць людзям, што адбываецца, як адбываецца, хто каму вінен, у рэшце рэшт. Я мяркую, вы гэта зрабілі» — сказаў ён Вальфовічу. 

«Гэтыя людзі ні ў чым не вінаватыя. Я ўжо гаварыў аб гэтым: яны ні ў чым не вінаваты. У тым ліку і іх арганізацыі аўтаперавозчыкаў. У чым літоўскія аўтаперавозчыкі вінаватыя? Ні ў чым. Гэта глупства было на палітычным узроўні», — дадаў ён.

Але чаму Беларусь не выпускае літоўскія фуры, Лукашэнка публічна не ўдакладніў. Але сказаў, што «цяперашнюю сітуацыю» трэба будзе вырашыць знешнепалітычным ведамствам дзвюх краін: «Няхай Міністэрства замежных спраў наша і літоўскае сустракаюцца і разрульваюць гэту сітуацыю». 

Літоўскі бок адмаўляў магчымасць палітычных перамоў з беларускімі ўладамі, якіх лічыць і нелегітымнымі, і суагрэсарамі ў вайне з Украінай. Лукашэнка, выглядае, хоча зламаць іх, шантажуючы закладнікамі. 

Каментары22

  • Імя
    25.11.2025
    Ну што, дагандляваліся з нелегітымным? Гэта вам не з "ліцвінізмам" і беларускімі бежанцамі змагацца.
  • Ёсік
    25.11.2025
    Не далі раней па шапцы, будзеце хутка яго патрабаваньні выконваць. Покуль Трамп ва ўладзе, а шчэ не вядома, які будзе кіраўнік у ЗША апасьля, лукашэнка на кані ўздоўж мяжы гарцуе.
  • A
    25.11.2025
    О, сейчас и европейцы наконец увидят, что режим террористический. Мало того, что держит в заложниках много беларусов, так сейчас и иностранцев взял в заложники.

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць