Вайна33

Украіна ўдарыла па Таганрогу і Афіпскім НПЗ

Сілы абароны Украіны нанеслі паспяховыя ўдары па некалькіх важных аб’ектах на тэрыторыі Расіі, у тым ліку па авіярамонтным заводзе «ТАНТК імя Берыева» ў Таганрогу ў Растоўскай вобласці, гаворыцца ў заяве Генштаба УСУ.

Як сказана ў заяве, на заводзе праводзіцца мадэрнізацыя стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95 і самалётаў ДРЛВ А-50. «Паводле папярэдняй інфармацыі, узнік пажар у цэху па рамонце самалётаў Ту-95», — гаворыцца ў паведамленні.

У аўторак украінскія вайскоўцы ўжо заяўлялі пра ўдар па «ТАНТК імя Берыева», мяркуючы, што мог быць разбураны эксперыментальны самалёт А-60.

Расійскія ўлады ў аўторак паведамлялі пра гібель трох чалавек у выніку атакі на Таганрог, але не пацвярджалі ўдар па авіязаводзе.

Генштаб УСУ таксама заявіў пра новую атаку на Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі, які ўжо не раз станавіўся мэтай для дронаў. «Зафіксаваныя выбухі ў раёне цэлі з наступным пажарам на аб’екце», — сказана ў заяве.

Аператыўны штаб Краснадарскага краю ноччу паведамляў, што ў выніку ўдару па НПЗ была пашкоджана частка тэхнічнага абсталявання, «рэзервуары не пацярпелі». Пажар дагэтуль не патушаны — толькі «ліквідавана адкрытае гарэнне».

Каментары3

  • лапата
    29.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Слава ЗСУ!!!!!
    29.11.2025
    Дзякуй!!!!
  • Иван
    29.11.2025
    По путинскому мосту в Украинском Крыму🚀🔥👍

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну8

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну8

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць