Спорт

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

Амерыканская гарналыжніца Lindsey Vonn паведаміла, што пасля траўмы на Алімпіядзе ў Мілане-2026 ёй маглі ампутаваць нагу. Вон упала падчас хуткаснага спуску на Гульнях, з трасы яе эвакуявалі верталётам.

Screengrab by IOC via Getty Images

— У мяне складаны пералом вялікабярцовай косткі і пералом галоўкі малабярцрвай косткі — там усё разляцелася на часткі. Сітуацыю ўскладніў кампартмент-сіндром. Гэта калі ў адной частцы цела пры такой шырокай траўме назапашваецца занадта шмат крыві — і яна «застрае». Па сутнасці, перастае працаваць усё: цягліцы, нервы. Усё пачынае адміраць. Таму доктар Том Хэкет выратаваў маю нагу. Выратаваў ад ампутацыі.

Ён правёў фасцыятамію: разрэзаў левую нагу з двух бакоў, каб даць ёй «дыхаць». Гэтым доктар і выратаваў маю нагу. Прычым яго магло б там увогуле не быць, калі б раней я не парвала крыжападобную звязку — ён бы не суправаджаў мяне. І не змог бы ў гэты момант выратаваць маю нагу. Гэта да размовы пра тое, што ў жыцці нічога не адбываецца проста так.

Інстаграм Ліндсі Вон

Я правяла ў бальніцы больш часу, чым спадзявалася, бо ў мяне моцна знізіўся ўзровень гемаглабіну — з-за страты крыві пасля аперацый. Мне рабілі пераліванні крыві, і гэта вельмі дапамагло. У нейкі момант боль быў жахлівы, некантралюемы.

Цяпер мяне нарэшце выпісалі, пакуль я ў інвалідным вазку. Яшчэ некаторы час змагу перамяшчацца толькі так, бо ў мяне зламаная і правая шчыкалатка. Спадзяюся, хутка змагу перайсці на мыліцы — яшчэ пару месяцаў пахаджу з імі.

Не магу перадаць, наколькі гэта ўсё было балюча. Не так я хацела завяршыць Алімпіяду. Але нічога не застаецца, як прымаць удары лёсу. Гэты, праўда, адправіў мяне ў накаўт. Але я як Рокі — усё роўна ўстану, — цытуе Вон sports.ru.

Ліндсі Вон падчас этапу Кубка свету ў Швейцарыі 30 студзеня парвала пярэднюю крыжападобную звязку левага калена. Нягледзячы на такую цяжкую траўму, 41‑гадовая амерыканка адважылася выступіць на Алімпіядзе, дзе ўпала падчас першага спуску.

Ліндсі — адна з самых тытулаваных гарналыжніц у гісторыі. Увосень 2024 года яна вярнулася ў спорт пасля пяцігадовага перапынку і замены каленнага сустава ў левай назе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць