Свет

ХАМАС заклікаў Іран устрымацца ад запуску ракет і беспілотнікаў па краінах Персідскага заліва

Палесцінская групоўка ХАМАС выступіла з рэдкім папрокам у адрас Тэгерана, заклікаўшы яго спыніць атакі на суседнія арабскія дзяржавы.

Танкер у Армузскім праліве, фота Ian Forsyth/Getty Images

«Пацвярджаючы права Ісламскай Рэспублікі Іран адказаць на гэтую агрэсію ўсімі даступнымі сродкамі ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і законамі, рух заклікае братоў у Іране пазбягаць удараў па суседніх краінах», — гаворыцца ў заяве ХАМАС.

ХАМАС, які два гады вёў вайну з Ізраілем у сектары Газа, таксама заклікаў міжнародную супольнасць дамагчыся неадкладнага спынення баявых дзеянняў.

Раней групоўка асудзіла забойства вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі, назваўшы гэта «звярыным злачынствам».

Іран заяўляе, што яго атакі накіраваны супраць амерыканскіх аб’ектаў на тэрыторыі краін Заліва, а не супраць саміх суседзяў, аднак шмат удараў прыйшлося па грамадзянскай інфраструктуры.

Раней падчас канфлікту прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян папрасіў прабачэння за «шкоду», нанесеную суседнім дзяржавам, — хоць такія ўдары потым працягнуліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара12

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць