Архіў

Вашынгтонcкая канфэрэнцыя

***

14 лістапада ў Вашынгтоне адбылася арганізаваная па ініцыятыве шэрагу кангрэсмэнаў і сэнатараў канфэрэнцыя, на якой разглядалася сытуацыя ў Беларусі.

Акрамя амэрыканскіх палітыкаў і ўрадавых чыноўнікаў, на канфэрэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі беларускай апазыцыі.

Рашэньне пра яе правядзеньне было прынятае каля двух тыдняў таму, а сама канфэрэнцыя прайшла на фоне трох скандалаў. Спачатку стала вядома пра настойлівае жаданьне Аляксандра Лукашэнкі патрапіць на саміт NATO ў Празе. Пасьля спэцслужбы затрымалі Анатоля Лябедзьку на выхадзе з амэрыканскай амбасады, дзе ён меў сустрэчу ў справе будучай канфэрэнцыі. Нарэшце, “Газпрам” зьменшыў падачу газу ў Беларусь, што выклікала далейшае пагаршэньне беларуска-расейскіх адносінаў.

Як паведаміла радыё “Свабода”, у аўторак сустаршыня Хельсінскай камісіі Кангрэсу ЗША Крыстафэр Сьміт выступіў у ніжняй палаце амэрыканскага парлямэнту з рэзкай заявай адносна сытуацыі ў Беларусі. Прычынай яе было нядаўняе затрыманьне супрацоўнікамі КДБ лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Рэспубліканец Сьміт, у прыватнасьці, назваў у сваёй заяве акружэньне Лукашэнкі “злачынцамі” і зазначыў, што беларускі народ варты лепшага жыцьця.

Нагадаем, што менавіта Сьміт у пачатку лета прапанаваў ніжняй палаце парлямэнту ЗША на разгляд тэкст праекту “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”. Акрамя жорсткіх санкцый у дачыненьні да афіцыйнага Менску, ён прадугледжвае і фінансавую дапамогу незалежнаму беларускаму грамадзтву (40 млн. даляраў на 2003—2004 г.). Выдзяленьне такой дапамогі азначала б, што чуткі аб тым, нібыта ЗША пагадзіліся на ўваходжаньне Беларусі ў “расейскую зону ўплыву”, трохі перабольшаныя.

Пытаньне пра лёс “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” і стаяла на канфэрэнцыі, адным з ініцыятараў якой быў кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт. Сярод іншых тэмаў сустрэчы называліся стан рэлігійных свабод у Беларусі ды гандаль зброяй рэжыму Лукашэнкі. Удзельнікі канфэрэнцыі шукалі адказу на пытаньне, якой павінна быць новая палітыка самай магутнай краіны сьвету ў дачыненьні да Беларусі ў сытуацыі, калі менскія ўлады ўжо робяць няўклюдныя жэсты, арыентаваныя на паляпшэньне адносінаў з Захадам, але яшчэ не ажыцьцявілі ніводнага кроку, накіраванага на дэмакратызацыю і павелічэньне адкрытасьці грамадзтва.

У вашынгтонскай канфэрэнцыі бралі ўдзел лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч, каардынатар “Хартыі’97” Андрэй Саньнікаў. Сярод знаных удзельнікаў з амэрыканскага боку — кангрэсмэн Гейдэнсан, продкі якога паходзяць зь Беларусі, і МакКейн, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў.

Алег Тачоны

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч5

Дзяўчына паехала з Мінска да Тбілісі на аўто і пабачыла, што робіцца з бензінам у Расіі. «Запраўкі альбо зачыненыя наогул, альбо пустыя»5

Уролаг назваў сімптомы, пры якіх мужчынам і жанчынам трэба абавязкова ісці да доктара

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню29

Пара з Мінска зарабіла на чарніцах 700 рублёў за пяць дзён2

Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР5

Беларускі крымінальнік запісаўся на фронт, каб яго не выгналі з Расіі. Але ўрэшце сеў за забойства на 11 гадоў

Дамы «Мінск-Свет» зноў заліло: вада струменямі падала са столі, выбіла лямпы6

Хакеры злілі перапіскі Ксеніі Сабчак — пра цэнзуру і пераезд напачатку вайны. Ёсць і размовы з Ермаком7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць