Меркаванні3333

Андрэй Саннікаў: Непаразуменне па імені Шагал — прэч з Беларусі!

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 г. Андрэй Саннікаў зрэагаваў на заявы пасла Дзяржавы Ізраіль у Беларусь Іосіфа Шагала, які назваў беларускіх палітвязняў крымінальнікамі з пункта гледзішча законаў Беларусі, а таксама на сустрэчу прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з паслом у пятніцу. Свой допіс А. Саннікаў пакінуў у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

«Пару дзён сачыў за навінамі адрывачна, быў заняты, і інтэрнэт уключаў перыядычна і ненадоўга. Сёння паглядзеў навіны і злёгку збянтэжыўся.

Аказваецца, гнюсныя паводзіны незразумелай асобы па прозвішчы Шагал выклікаюць неадназначную рэакцыю.

Аказваецца, з нагоды хама можна дыскутаваць. Аказваецца, знаходзяцца ў апазіцыі індывіды, якія ходзяць на паклон да нягодніка і потым спрабуюць апраўдаць яго: «Спадар нарыгаў у рызніцы, але ён не гэта меў на ўвазе».

Падобна на тое, што мы перайшлі да наступнага этапу дэградацыі, калі гаворка ўжо ідзе не пра маральнасць, а пра тое, каб амаральнасць зацвердзіць у якасці дабрачыннасці.

Непаразуменню па прозвішчы Шагал не месца ў Беларусі. І чым хутчэй ён з'едзе з нашай краіны, тым лепш будзе і для нас, і для Ізраіля. Быў бы не дурань, сам бы гэта зразумеў. Бо тыя самыя палітвязні, якіх гэта непаразуменне спрабуе абразіць, вельмі хутка будуць вызначаць палітыку Беларусі ў дачыненні да Ізраіля.

Здзіўляюць і журналісты, якія чамусьці вырашылі нязграбна знайсці выхад з сітуацыі і паведамілі, што МЗС Ізраіля адмежавалася ад заяваў свайго амбасадара. МЗС Ізраіля не зрабіла нічога, каб выбачыцца перад беларусамі.

На сайце амбасады Ізраіля ў Польшчы з'явілася нейкая інфармацыя, падпісаная супрацоўнікам нізкага рангу, але тычылася яна Польшчы, а ніяк не Беларусі. Вось у дачыненні да Польшчы МЗС Ізраіля паспрабавала адмежавацца ад слоў непаразумення па прозвішчы Шагал. Польшчу можна паважаць, а навошта паважаць Беларусь, калі прадстаўнікі апазіцыі тут жа кінуліся ратаваць хама. Адзін Анатоль Лябедзька зразумеў, наколькі ўсё гэта агідна.

Шагал абразіў беларусаў свядома і зрабіў гэта публічна другі раз.

Калі яго ў бліжэйшы час не прыбяруць з Беларусі, значыць, яго хамства варта лічыць афіцыйнай пазіцыяй Ізраіля. Не думаю, што дзяржава можа падобным чынам ставіцца да Беларусі, зямля якой дала Ізраілю большасць яго вялікіх лідараў.

Ну а тым, хто жадае зрабіць з сябе «міратворцаў» хачу нагадаць простыя правілы не толькі дыпламатычнага пратаколу, але і агульначалавечых паводзін. Хадзіць да хама для таго, каб выпрасіць прабачэнні, да таго ж з падарункамі, гэта ісці да хама ў слугаванне.

Шагал — прэч з Беларусі!

Каментары33

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць