Свет22

На Лію Ахеджакаву напісалі данос у Генпракуратуру

Расійскі актывіст Віталь Барадзін звярнуўся да генпракурора РФ Ігара Краснова з просьбай распачаць у дачыненні да актрысы Ліі Ахеджакавай справу паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэкст звароту распаўсюдзіў тэлеграм-канал «Кровавая барыня».

Барадзін заявіў, што Ахеджакава крытыкуе «прынятыя дзяржаўнымі органамі і прэзідэнтам РФ пастановы і палітыку ў дачыненні да спецыяльнай вайсковай аперацыі, якая праводзіцца РФ ва Украіне» і нібыта фінансуе УСУ (сама Ахеджакава гэта адмаўляла).

Аўтар даносу папрасіў распачаць у дачыненні да Ліі Ахеджакавай крымінальную справу паводле артыкулаў аб дзяржаўнай здрадзе, «дыскрэдытацыі» арміі РФ і распальванні нянавісці альбо варожасці. Таксама ён заклікаў абвясціць артыстку «замежным агентам» і пазбавіць яе дзяржаўных узнагарод і званняў.

Пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Лія Ахеджакава неаднаразова выступала за спыненне вайны і заклікала людзей не маўчаць пра сваю антываенную пазіцыю.

На пачатку лютага тэатр «Сучаснік» у Маскве пазбавіў Лію Ахеджакаву апошняй ролі з-за «гнеўных лістоў» у яе адрас, пасля чаго артыстка звольнілася адтуль.

Рэжысёр Кірыл Сярэбранікаў правёў акцыю падтрымкі «Лісты для Ліі». Прыхільнікі напісалі Ахеджакавай 15 тысяч лістоў.

Каментары2

  • Ёсік
    11.04.2023
    Змрочныя часы надышлі. Як быццам мужык піша данос у пракуратуру, мо медальку пуцін дасць. 'А яшчэ яна вас чарвяком называла, я сам чуў' . Поскудзей, а не людзей улады выхавалі, што ў нас, што ў Расеі.
  • Inna
    11.04.2023
    мгновенья раздают кому позор, кому бесславье а кому бессмертие...Лию Ахеджакову любит и уважает весь мир , а их вес мир презирает и ненавидит ...

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць