Меркаванні1515

Прапаганда накручвае ўсё больш беліберды ў справе беспілотніка, які нібыта ўпаў у Гродне

Можа быць, дрон усё-такі на джыпах прарваўся праз літоўска-беларускую мяжу, але, на шчасце, сведкам гэтага стала Фрау А.? Піша Мікола Бугай.

Прапаганда накручвае ўсё больш беліберды ў справе беспілотніка, які нібыта ўпаў у Гродне. Адны факты пярэчаць іншым.

МУС заявіў, што з беспілотніка раскідалі беларускія нацыянальныя сцяжкі.

У сваю чаргу, тэлеканал Беларусь-1 заявіў, што беспілотнік «быў начынены паводле апошняга слова тэхнікі».

«Па сутнасці, непрыкметны карлікавы разведчык.

Падчас агляду высветлілася, што дрон начынены паводле апошняга слова тэхнікі: навігацыйнае абсталяванне, відэакамера, дзве карты памяці на 32 гігабайты».

Але калі ён разведчык, дык нашто яму сцяжкі раскідваць?

З трэцяга боку, сцвярджаецца, што расшыфроўка даных паказала, што з Гродна ён павінен быў ляцець на Быдгашч, а пасля назад у Гродна, а пасля назад у Літву.

«Расшыфроўка даных паказала, што палёт доўжыўся 2 гадзіны 42 хвіліны. Дрон павінен быў, праляцеўшы над Гроднам, пайсці ў Польшчу, узяць курс у бок Германіі, аднак над польскім горадам Быдгашч беспілотнік мусіў развярнуцца і ляцець назад, у бок Гродна, зноў перасячы польска-беларускую мяжу і з Гродна вярнуцца назад у Літву», — пішуць лукашэнкаўцы.

А калі сцяжкі, то нашто яму назад ляцець праз Быдгашч? Гэта ж горад на захад ад Віслы на захадзе Польшчы. 

Можа, Наталлі Эйсмант трэба глыбей разабрацца ў гэтым пытанні? Можа быць, дрон усё-такі на джыпах прарваўся праз літоўска-беларускую мяжу, але на шчасце сведкам гэтага стала Фрау А.? Такія прэцэдэнты бывалі ў мінулым, і гэта было б нашмат больш праўдападобна, чым лётаць да Быдгашча і назад.

Каментары15

  • БЕРАСЦЬ
    01.12.2025
    А яшчэ Элачка-людаедачка знала прыгожую назву: Быдгашч!
  • Тутэйшы
    01.12.2025
    Відаць баявыя камары з беспілотніка ужо пасьпелі пакусаць шмат уразлівых жыхароў з фермы нелегітымнага.
  • Ёсік
    01.12.2025
    Хтосьці сёньня пад нейкім артыкулам пакінуў камент, дзе напісаў, што мусаўцы, кадэбэшнікі не з'яўляюцца дзецьмі прафесараў, а дзеткі сялянскіх бацькоў. Так і ёсьць, нават, нічога выдумаць добра не могуць, калі іх слухаеш, здаецца, ці народ за пацыентаў Навінак трымаюць, ці з Навінак паказваюць нейкае шоу ў прамым эфіры, дзе яны ўсе ў адной палаце расказваюць аб адным і тым жа, але кожны па-свойму. А ў пятніцу пісарчук пад нікам Сергей усім не згодным з палітыкай дырэктара саўгаса ставіў дыягназ хворай галавы. Здаецца, хворыя галовы ў фанатаў ды абслугі лукашэнкі, бо такую лухту нармалёвы чалавек адмовіцца расказваць.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць